Міжнародная фінансавая арганізацыя
Міжнародная фінансавая арганізацыя — арганізацыя, ствараемая на аснове міжурадавых (міжнародных) пагадненняў у сферы міжнародных фінансаў. Удзельнікамі пагадненняў могуць быць дзяржавы і няўрадавыя інстытуты.
Мэты і задачы стварэння міжнародных фінансавых арганізацый
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя стварэння міжурадавых арганізацый, якія рэгулююць асноўныя формы міжнародных эканамічных адносін, узнікла пад уплывам сусветнага эканамічнага крызісу ў 1929—1933 гадах. Міжнародныя фінансавыя арганізацыі ствараюцца шляхам аб'яднання фінансавых рэсурсаў краінамі-удзельніцамі для вырашэння пэўных задач у галіне развіцця сусветнай эканомікі і міжнародных эканамічных адносін.
Мэтамі міжнароднай фінансавай арганізацыі могуць быць развіццё супрацоўніцтва, забеспячэння цэласнасці, стабілізацыя складаных сітуацый, згладжванне супярэчнасцей сусветнай гаспадарцы.
Поле дзейнасці міжнародных валютных і крэдытна-фінансавых арганізацый:
- аналіз сітуацыі, тэндэнцый і фактараў развіцця сусветнай эканомікі;
- аперацыі на валютным і фондавым рынку з мэтай рэгулявання сусветнай эканомікі, падтрымкі і стымулявання міжнароднага гандлю;
- інвестыцыйная дзейнасць (крэдытаванне ў галіне міжнародных і ўнутраных нацыянальных праектаў);
- крэдытаванне дзяржаўных праектаў;
- фінансаванне праграм міжнароднай дапамогі;
- фінансаванне навуковых даследаванняў;
- дабрачынная дзейнасць.
Міжнародныя фінансавыя арганізацыі
[правіць | правіць зыходнік]У асобную групу міжнародных эканамічных арганізацый можна вылучыць міжнародныя фінансавыя арганізацыі:
- Міжнародны валютны фонд (МВФ)
- Група Сусветнага банка
- Банк міжнародных разлікаў
- Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР)
- Еўрапейскі інвестыцыйны банк
- Азіяцкі банк развіцця
- Афрыканскі банк развіцця
- Арабскі валютны фонд
- Ісламскі банк развіцця
- Міжамерыканскі банк развіцця
- Чарнаморскі банк гандлю і развіцця
- Еўразійскі банк развіцця
- Базельскі камітэт па банкаўскаму нагляду
- іншыя міжнародныя фінансавыя арганізацыі